Магутна крэпасьць Госпад Бог

 


Магутна крэпасьць Госпад Бог —
Аружжа дасьць і зброю!
Ён звольніць нас з усіх трывог,
Ён наша стража ў бою!
Сільны вораг, злы —
Прэць да барацьбы
Ліхам хоча ўзяць —
Нас пазабіваць; —
Хто-ж проці ўражай сілы?


Пякельных сіл ня можам зьбіць
І згінуць-бы нам трэба; —
Ёсьць ў нас ваёўнік — будзем жыць,
Бог даў Яго нам з неба!
Хто-ж Ён? — знаюць ўсе:
Імя Хрыстос нясе, —
Слаўны ў баёх
Ваёўнік Сам — Бог,
Ён сілы ўражы зможа! —


Хай злыдні пруць на цэлы сьвет
На нас сільля і здрады —
Не баімося ўсякіх бед
Дамо сабе ім рады!
Князь той сілы злой,
Вялікасьцай сваёй
Не зашкодзіць нам, —
Ужо асуджан сам, —
Прысуд яго паваліць! —


Нікто ня зломіць Божых слоў —
Ніхто не перайначыць!
Ўжо Бог нам помач слаць гатоў,
Дык вораг то пабачыць!
Хоча злы нас сьцяць
Усё дабро забраць,
Хай бярэ сабе,
Пекла ня міне —
А нам збаўленьне будзе!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *